ЧУРЫ́ЛАВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
У Мінскім р-не каля в. Чурылавічы, за 20 км на Пд ад Мінска. Створана ў 1982. Пл. 0,34 км², даўж. 660 м, найб. шыр. 580 м, найб. глыб. 7,1 м. Аб’ём вады 1,3 млн. м³. Сярэднегадавы сцёк 44,8 млн. м³. Чаша вадасховішча — пойма р. Пціч, агароджаная з двух бакоў дамбамі даўж. 730 м і 1,37 км. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Выкарыстоўваецца для рэгулявання воднага рэжыму зямель і рыбагадоўлі.
т. 17, с. 293
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)